ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSЗ 1 красавіка «камуналка» зноў даражэеНе паспелі беларусы аплаціць паслугі ЖКГ па новых тарыфах, што выраслі ў студзені, як ва ўрадзе ўжо абмяркоўваецца магчымасць чарговага падвышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. Як паведаміла ПРАЙМ-ТАСС крыніца ў органах дзяржкіравання, цяпер спецыялісты профільных міністэрстваў абмяркоўваюць варыянты падвышэння тарыфаў на электраэнергію для прамысловых прадпрыемстваў і іншых юрыдычных асоб. «Аналіз паказвае, што забяспечыць прымальнае падвышэнне энергатарыфаў для рэальнага сектара з улікам льготнай катэгорыі прадпрыемстваў наўрад ці атрымаецца, калі хаця б частку выдаткаў не перакласці на насельніцтва», – растлумачыў суразмоўца. Паводле яго слоў, каб стрымаць рост тарыфаў для прадпрыемстваў абмяркоўваецца магчымасць падвышэння тарыфаў на паслугі ЖКГ з 1 красавіка для насельніцтва. Як раней паведамлялася, у Беларусі з 1 студзеня тарыфы на аказанне жыллёва-камунальных паслуг былі падвышаныя прыкладна на 5 даляраў у эквіваленце. У выніку памер платы за двухпакаёвую кватэру агульнай плошчай 48 квадратных метраў для сям'і з трох чалавек склаў у ацяпляльны сезон каля 135 тысяч рублёў у месяц. Між іншым, напярэдадні студзеньскага павелічэння кошту паслуг ЖКГ міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Белахвостаў заявіў, што рост цэн на паслугі ЖКГ у 2008 годзе не перавысіць паказчыку ў пяць даляраў, усталяванага Лукашэнкам.
Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |