ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSРэйтынг Лукашэнкі падаеЗарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў апублікаваў дадзеныя новага сацыялягічнага апытаньня. Зь яго вынікае, што цягам мінулага году рэйтынг кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі значна зьнізіўся.
Паводле сацыёлягаў, цяперашняе падзеньне рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі адбылося не ўпершыню. Пасьля другіх прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году ён упаў на мяжы 2002 і 2003 гадоў да самай нізкай адзнакі — 27%. Параўнальна з апытаньнем, праведзеным у лістападзе 2006 году, колькасьць прыхільнікаў цяперашняй улады скарацілася на 10 з паловай пунктаў і склала 37,3%. Тым часам колькасьць праціўнікаў рэжыму падрасла на 3 з паловай пункты і склала 22%. Палітоляг Сяргей Нікалюк зьвязвае гэта з расейска-беларускім крызісам і падвышэньнем цэнаў на расейскія энэрганосьбіты. “Самае галоўнае, што адбылося, — гэта ў грамадзтве ўзьнікла трывога. Калі ў студзені людзі даведваліся пра крызыс з экранаў тэлевізараў і ў іх нараджаліся трывожныя думкі, то напрыканцы году пра крызыс яны даведаліся праз цэньнікі. Рэакцыя была ўжо вельмі канкрэтнай. Урэшце людзі перанесьлі адказнасьць на ўладу. Гэта і ёсьць вынік 2007 году. Улады ў тых жа навагодніх віншаваньнях раз за разам кажуць пра нейкія зьнешнія пагрозы. Аднак на пытаньне, хто ж вінаваты, людзі цяпер адказваюць — улада. І гэта адбіваецца на дынаміцы як рэйтынгу даверу, так і электаральнага рэйтынгу”. Аднак гэта не прывяло да росту пратэстнай актыўнасьці. Паводле сацыёлягаў, аўтарытарны рэжым у Беларусі ў значнай ступені абапіраецца не на падтрымку насельніцтва, а на яго пасіўнасьць. Большасьць -- супраць скасаваньня льготаў Паводле вынікаў апытаньня, найбольшым даверам у Беларусі карыстаюцца праваслаўная царква і войска. Прэзыдэнт жа апынуўся на трэцім месцы. А на чацьвёртым і пятым — незалежныя дасьледчыя цэнтры і незалежныя мэдыі. Гэта значна вышэй за рэйтынг аналягічных дзяржаўных інстытутаў. Спадар Нікалюк лічыць: “Адна з галоўных высноваў 2007 году — гэта спад даверу ня толькі да дзяржавы, а да ўсіх яе інстытутаў, і найперш да дзяржаўных мэдыяў. Бо на тыя праблемы, зь якімі сутыкнуліся, людзі не знайшлі адказаў у дзяржаўных мэдыях. Гэта выклікала спад даверу да ўсіх дзяржструктураў. Адсюль рост даверу як да недзяржаўных мэдыяў, так і да незалежных дасьледчых цэнтраў. Так звычайна рэагуе грамадзкая думка”. Найбольш вострай праблемай удзельнікі апытаньня назвалі рост цэнаў. Больш за 74% выказаліся супраць скасаваньня льготаў.
Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |