ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSДжордж Буш сустрэўся з беларускімі дэмакратамі Аляксандр Мілінкевіч назваў размову з Джорджам Бушам прадметнай і вельмі грунтоўнай. Пасля размовы прэзідэнт ЗША правёў для беларускіх дэлегатаў экскурсію па сваім кабінеце. "Мы размаўлялі пра падтрымку медыяў у краіне, тэлебачання “Белсат”, дзейнасці грамадзянскай супольнасці. Былі абмеркаваны таксама пытанні каардынацыі міжнароднай палітыкі ў дачыненнях з рэжымам Лукашэнкі", -- распавёў Мілінкевіч. На сустрэчы ў Белым доме прысутнічала амбасадар ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт. Кіраўнік дэлегацыі паведаміў, што акрамя сустрэчы з прэзідэнтам ЗША беларуская дэлегацыя правяла прэс-канферэнцыю ў офісе радыё “Свабода”, пазней быў тэле-мост з прэзідэнтам радыё Джэфры Гедмінам. Вечарам запланавана сустрэча з беларускай дыяспарай. Нагадаем, учора ў Кангрэсе ЗША прайшлі спецыяльныя слуханні “Беларусь: ад дыктатуры да дэмакратыі”, а таксама адбыліся сустрэчы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Фонда Маршала, з дырэктарам Міжнароднага рэспубліканскага інстытута ЗША Лорнам Крэйнерам, з супрацоўнікамі нацыянальнага Фонда падтрымкі дэмакратыі і паслом Германіі ў ЗША Клаусам Шарыётам. У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, моладзевы лідэр Павал Севярынец, старшыня Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч, адзін з лідэраў «Маладога Фронту» Зміцер Хведарук, былая палітзняволеная Эніра Браніцкая.
Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |