ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSМілінкевіч запрасіў старшыню Еўрапарламента на Еўрапейскі МаршЛідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч асабіста запрасіў старшыню Еўрапарламента Ганса-Герта Петэрынга і дэпутатаў Еўрапейскага парламенту на Еўрапейскі марш "За Свабоду", які пройдзе ў Мінску 14 кастрычніка. Сустрэча палітыкаў прайшла ў Кракаве ў рамках міжнароднай канферэнцыі "Ад Рымскіх пагадненняў да Канстытуцыйнай дамовы" і працягвалася дзве гадзіны.“Мы – еўрапейцы і хочам прадэманстраваць свой еўрапейскі выбар, - адзначыў А.Мілінкевіч падчас сустрэчы са старшынём Еўрапарламента. - Вяртанне ў свабодную і заможную Еўропу - гарантыя захавання нашай незалежнасці і культуры, развіцця эканомікі і росту дабрабыту”. Аляксандр Мілінкевіч і Ганс-Герт Петэрынг абмеркавалі таксама палітычную і сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў Беларусі, варыянты супрацоўніцтва ЕС з беларускімі ўладамі, падтрымку дэмакратычнай супольнасці, незалежных медыяў і рэпрэсаваных. Сёння лідэр руху “За свабоду” таксама сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім і спікерам нямецкага Бундэстага Норбертам Ламертам. Заўтра Аляксандр Мілінкевіч выступіць з дакладам на міжнароднай канферэнцыі "Ад Рымскіх пагадненняў да Канстытуцыйнай дамовы", у якім заакцэнтуе ўвагу еўрапейскіх палітыкаў на інтэграцыйных магчымасцях Еўропы, якія з`яўляюцца добрым чыннікам для хуткай дэмакратызацыі суседніх краін і як мага хучэйшага іх пераходу да рынкавай эканомікі. Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |