ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSСёньня – дзень беларускага кнігадруку490 гадоў таму, 6 жніўня 1517 г., Францыск Скарына выдрукаваў у Празе сваю першую кнігу, «Псалтыр». Пазней у Вільні і Кракаве ён выдаў яшчэ 19 кніг (або 22, калі лічыць «Царствы» за 4 кнігі). Толькі, што б ні казалі розныя людзі, у Пецярбургу Скарына ня толькі нічога не выдаваў, але нават не быў : )Нагадаем, што яшчэ ў 868 г. у Кітаі вынайшлі спосаб друкавання кніг з дапамогай ксілаграфіі -- з дапамогай гравіраванай на дрэве формы. У Еўропе першую кнігу з дапамогай наборнага шрыфту ў сярэдзіне 15 ст. выдаў І.Гутэнбэрг. Першая славянская кніга (па-чэску) выйшла ў 1468 г. Гэта была «Траянская хроніка». А першыя кнігі кірыліцай выдаў у Кракаве ў 1491 г. Швайполь Фіёль. Літоўцы пачалі займацца кнігадрукарствам ў 1547 г., маскоўцы (Іван Фёдараў)– ў 1564 г., украінцы – у 1574 г., праўда, рукамі таго ж І.Фёдарава. На тэрыторыі сучаснай Беларусі першая кніга на беларускай мове выйшла ў 1562 г. Гэта быў «Катэхізіс» Сымона Буднага. Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |