ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSS«Газпром» саступаць не мае намеруПрадстаўнік "Газпрома" адзначае, што ў Беларусі ёсць тры варыянты ўрэгулявання энергетычнага канфлікту. "У Беларусі ёсць тры варыянты – нічога не рабіць, тады газ будзе адключаны; аплаціць і зняць праблему; прапанаваць нам нешта, з прычыны чаго мы згадзіліся б не адключаць Беларусь", – заявіў у інтэрв`ю "Коммерсанту" прадстаўнік "Газпрома".Каментуючы апошні варыянт, "Коммерсант" адзначае, што яшчэ на пачатку года беларускія ўлады абяцалі правесці прыватызацыю сваіх буйных прадпрыемстваў. "Прэм`ер-міністр Сяргей Сідорскі нават гарантаваў продаж амаль усіх буйных нафтахімічных прадпрыемстваў Беларусі, якія цікавыя "Газпрому", "Лукойлу" і іншым расейскім прамысловым карпарацыям", – нагадвае выданне, дадаючы, што "дагэтуль урад Беларусі не абвясціў ніводнага прыватызацыйнага конкурсу", – паведамляе “Телеграф”. Паводле дадзеных "Газпрома", у Беларусі няма магчымасці зацягваць урэгуляванне газавага канфлікту. У снежні 2006 года, калі ў рэспублікі таксама меліся праблемы з "Газпромам", віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка казаў, што краіна можа пратрымацца да трох тыдняў за кошт запасаў газу ў падземным сховішчы і астаткаў газу ў трубе. У "Газпроме" падкрэсліваюць, што цяпер "сітуацыя прынцыпова адрозніваецца ад падзей шасцімесячнай даўнасці". Справа ў тым, што ўлетку газ запампоўваюць у газавыя сховішчы, а не адбіраюць, акрамя таго, трубаправодная сістэма запоўненая напалову. У сувязі з тым, што скарачэнне паставак чакаецца на трэцяе жніўня (пятніцу), а ў выходныя прамысловасць спажывае менш газу, асноўныя праблемы ў беларускіх прадпрыемстваў пачнуцца з панядзелку, піша “Коммерсант”. Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |