ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSПазаштатныя сітуацыі на расейскіх АЭСАдразу дзве пазаштатныя сітуацыі ўзніклі на расейскіх АЭС. Напярэдадні на Калінінскай АЭС памылкова спрацавала сістэма пажаратушэння, а ў пятніцу на Курскай АЭС паніжаная на 50% магутнасць другога блока з прычыны спынення турбагенератара.Турбагенератар Курскай АЭС быў адключаны ад сеткі ў 14:54 пасля збою ў працы электраабсталявання адной з турбін, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на прэс-службу ФГУП "Канцэрн "Росэнергоатом". Прычыны інцыдэнту высвятляюцца, паведамляе NEWSru.com. Сцвярджаецца, што парушэнняў умоў бяспечнай эксплуатацыі энергаблокаў атамнай станцыі не было. Радыяцыйны фон на станцыі і прылеглай тэрыторыі не перавышае натуральных фонавых значэнняў. На Курскай АЭС за перыяд з 1976 па 1985 гады былі пабудаваныя 4 блокі з рэактарамі тыпу РБМК усталяванай магутнасцю 1000 Мвт кожны. Таксама ў пятніцу стала вядома пра тое, што спрацавала сістэма пажаратушэння ў памяшканні сістэмы нармальнай эксплуатацыі на Калінінскай АЭС (КАЭС, Твярская вобласць). Як паведамілі ў інфармацыйнай службе КАЭС, спрацаванне было і адбылося ў чацвер раніцай. Цяпер на Калінінскай АЭС працуюць два энергаблокі, сумарная нагрузка складае 2025 Мвт. На другім энергаблоку здзяйсняецца планавы сярэдні рамонт. Радыяцыйны фон у раёне размяшчэння атамнай станцыі адпавядае натуральным прыродным значэнням і складае 7-13 мкр/ч. Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |