ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSУ Беларусі забароняць амерыканскі даляр?Грамадскія арганізацыі, абвінавачаныя ў атрыманні фінансавання з-за межы, будуць неадкладна закрытыя, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю журналістам у Жлобіне.У адказ на просьбу карэспандэнта "Інтэрфакса" пракаментаваць заяву прэзідэнта ЗША Джорджа Буша аб падваенні асігнаванняў на падтрымку няўрадавых арганізацый у шэрагу краін свету, уключна Беларусь, А.Лукашэнка сказаў: "Буш нямала заяўляў. У яго ёсць куды накіроўваць свае грошы". У прыватнасці, А.Лукашэнка пазначыў праблемы вакол Ірака, Афганістана, а таксама праблемы, звязаныя са значным падзеннем курсу даляра па дачыненні да еўрапейскай валюты. "Гэта інвестыцыі ў нашу краіну", – так ахарактарызаваў рашэнне Буша кіраўнік Беларусі. "Калі нейкія арганізацыі атрымаюць гэтыя грошы, яны будуць неадкладна закрытыя. Гавару гэта сумленна і адкрыта", – заявіў А.Лукашэнка, адзначыўшы пры гэтым, што нацыянальнае заканадаўства Беларусі забараняе атрыманне беларускімі грамадскімі арганізацыямі фінансавання з-за мяжы. "Той, хто паспрабуе пазапраўна завезці сюды грошы, ад іх і "загіне", – сказаў А.Лукашэнка. Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |