ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSНа штрафах за антэны менскія ўлады могуць атрымаць да 2 мільёнаў даляраў“Менгарвыканкам рыхтуе рашэнне па ўпарадкаванні ў горадзе кандыцыянераў і спадарожнікавых талерак на фасадах будынкаў,” – паведаміў галоўны архітэктар Мінску Віктар НікіцінПаводле Нікіціна, у апошні час працэс устаноўкі гэтага абсталявання стаў некантраляваным, і з 10,5 тыс. антэнаў толькі 40 ўсталяваныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі мясцовай адміністрацыі. Таксама ў Менску налічваецца 2,5 тыс. кандыцыянераў, большасць з якіх усталяваныя без распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі, што стварае аварыйную сітуацыю. У той жа час паводле Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях самавольныя ўстаноўкі могуць быць пакараныя штрафам у памеры ад 2 да 15 базавых велічыняў. Такім чынам, толькі на спадарожнікавых антэнах горад можа зарабіць ад 620 да 4650 мільёнаў рублёў, падлічвае “Еўрапейскае радыё”. Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |