Каго канкрэтна пазбавілі льготаў? (спіс)
Сёньня "палата прадстаўнікоў" прыняла закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правох і гарантыях для паасобных катэгорыяў грамадзянаў”. Якія катэгорыі грамадзянаў пазбаўляюцца льготаў?
ІЛЬГОТЫ, ЯКІЯ СТРАЦІЛІ ПААСОБНЫЯ КАТЭГОРЫІ ГРАМАДЗЯНАЎ
Вайскоўцы, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, фінансавых расьсьледаваньняў, злучэньняў па надзвычайных сытуацыях і іх сямейнікаў:
- бясплатнае прадстаўленьне лекаў
- бясплатны праезд у адпачынак
Былыя вязьні фашысцкіх канцлягераў, іншых месцаў прымусовага утрыманьня:
- бясплатныя лекі
- бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў
- бясплатны праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце
Навучэнцы, вэтэраны працы, грамадзяне пры выкананьні службовых абавязкаў:
- 50-працэнтная зьніжка кошту праезду на пасажырскім транспарце
Вучні і студэнты :
- 50-працэнтная зьніжка на праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце
- 50-працэнтная зьніжка на праезд па краіне з 1 кастрычніка па 30 чэрвеня па суботах, нядзелях і сьвятах
Дзеці да трох гадоў:
- бясплатныя лекі
Дзеці-інваліды:
- 50-працэнтная зьніжка на праезд па краіне
Дзеці з тэрмінальнай стадыяй хранічнай нырачнай недастатковасьці:
- штогадовая грашовая кампэнсацыя выдаткаў на транспарт
Людзі, што перанесьлі прамянёвую хваробу і сталі інвалідамі 1-2 групаў у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС:
- бясплатныя лекі, выдаваныя на рэцэпты
- бясплатны праезд ад месца жыхарства да месца лячэньня
- 50-працэнтная зьніжка на аплату за паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі
- беспрацэнтная пазыка на будаўніцтва жытла з пагашэньнем 50 працэнтаў за кошт бюджэту.
Абмежаваная колькасьць катэгорыяў асобаў, якім прадстаўляюцца льготы па аплаце жыльлёва-камунальных паслугаў, мэдычных і паслугаў сувязі.
Большасьці існуючых сёньня льготаў пазбаўляюцца чальцы сем’яў ільготніка, асабліва па аплаце жыльлёва-камунальных паслугаў і паслугаў сувязі.