ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSКрымскі курорт таньней за “Бабровую хатку”Турыстычныя фірмы канстатуюць, што адпачынак на Віцебшчыне – на Расоншчыне або на знакамітых Браслаўскіх вазёрах – стаў нашмат даражэйшы за замежныя паездкі. Таму для беларусаў ён цяпер амаль што недаступны.У Віцебску прайшоў штогадовы кірмаш “Турызм-2008”. Звычайна падчас гэтага мерапрыемства жыхары горада імкнуцца набыць пуцёўку на летні адпачынак з традыцыйнай зьніжкай. Аднак сёлета аматарам адпачынку ў звыклым клімаце не пашанцавала: як высьветлілася, пуцёўкі на ўсе базы і дамы адпачынку Віцебскай вобласьці ўжо прададзеныя замежным грамадзянам. -- Да прыкладу, сядзібу “Бабровая хатка” на Расоншчыне жыхары Віцебску амаль не наведваюць, -- гаворыць намесьнік дырэктара турыстычнай кампаніі “Эўрапарк” Юрый Пятроў. – У нас адпачываюць жыхары Расеі, грамадзяне Калумбіі, Швэцыі, Венесуэлы, Германіі, бываюць і мінчане – зь ліку самых багацейшых. Перадусім таму, што адпачынак у “Бабровай хатцы” – дарагое задавальненьне. Суткі пражываньня ў сядзібе з харчаваньнем каштуюць 40 даляраў. Апрача гэтага, мы аказваем больш за 40 відаў розных турыстычных паслуг, у тым ліку эксклюзіўных –да прыкладу, водны тур на кацеры, або паляваньне зь егерам на дзікіх жывёл. Усё гэта, адпаведна, за дадатковую плату. Адпачынак без эксклюзіўных турытычнах паслуг таксама далёка ня танны. Так, суткі пражываньня ў Лепельскім вайсковым санаторыі каштуюць да 60 тысяч, дзень адпачынку ў пансіянаце “Лодэ”, што таксама месьціцца на лепельскіх азёрах, -- ад 40 да 70 тысяч, а на базе адпачынку “Крупеніна” кошты сягаюць і да 180 тысяч рублёў за суткі. Нават у санаторыі “Лясное” ў Докшыцкім раёне, не такім ужо й прэстыжным у параўнаньні з санаторыямі Лепельшчыны ці Браслаўшчыны, за 12 дзён адпачынку давядзецца выплаціць 800 тысяч рублёў. Тым ня менш, пуцёўкі сюды карыстаюцца попытам у жыхароў Латвіі, Літвы й Расеі. Беларусы ж лічаць, што за такія самыя грошы лепей зьезьдзіць на поўдзень або нават у замежжа. Так, за адзін мільён можна тыдзень адпачываць у Турцыі, або два тыдні ў Румыніі. Удвох, а калі з маленькім дзіцём, то і ў ўтрох, ды яшчэ й з харчаваньнем, можна правесьці два тыдні ў пансіянаце ў Судаку. Тое, што не па кішэні тутэйшаму грамадзяніну, карыстаецца попытам у замежнікаў. У Віцебскай вобласьці – адзінай на ўсю Беларусь – паказьнікі ўязднога турызму перавышаюць паказьнікі турызму выязднога. За кошт прыёму замежных гасьцей летась Віцебшчына заробіла 10 мільярдаў рублёў. Але мясцовыя жыхары ад гэтага не пабагацелі: на ўласным адпачынку яны па-ранейшаму мусяць эканоміць, выбіраючы найбольш ашчадныя для сямейнага бюджэту варыянты. (Паводле www.bulletinonline.org ) Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |