ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSПрэзентавана новая кніга Франца Сіўко, ураджэнца Мёршчыны13 траўня ў віцебскай абласной бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з празаікам Францам Сіўко, які цягам апошніх гадоў узначальвае мясцовую філію Саюзу беларускіх пісьменнікаў і выкладае беларускую ў віцебскім тэхналагічным універсітэце.Франц Сіўко лічыць, што ў ягоным жыцці было два пакліканні – гэта педагогіка і літаратура. Што да педагогікі, то гэта было відавочна для ўсіх прысутных: большую частку гасьцей прэзентацыі складалі мінулыя і цяперашнія студэнты Франца Іванавіча, якія чыталі ўрыўкі з твораў свайго выкладчыка і прысьвечаныя яму жартоўныя вершы. Плён заняткаў літаратуры прыхільнікам таленту Франца Сіўко таксама даўно знаёмы – апошняя прэзентаваная кніга “Дзень бубна” сталася сёмым па ліку празаічным зборнікам аўтара. У пачатку траўня Францу Сіўко споўнілася 55 год. З гэтая значнай жыццёвай падзеяй яго таксама віншавалі прысутныя. Паэты Давід Сімановіч і Уладзімір Папковіч пажадалі калегу далейшых поспехаў у літаратурнай творчасці, рэдактар газеты “Народнае слова” Сяргей Рублеўскі прыгадаў, што Франц Сіўко ўдала супрацоўнічаў з гэтым выданнем у галіне публіцыстыкі, ксёндз Сяргей з парафіі Езуса Міласэрнага выказаў спадзеў на тое, што пісьменнік і надалей застанецца сталым аўтарам часопіса “Ave Maria”. Франц Сіўко адказаў на пытанні чытачоў, распавёўшы пра асаблівасці свае творчае лабараторыі і натхняльнае ўзьдзеянне заўсёднай духоўнай повязі са сваёй малой радзімай – кутком зямлі на самым ускрайку Віцебшчыны. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |