Грамадскія акцыі докшыцкіх актывістаў
На браме Парфенаўскага вінзаводу, што ў Докшыцкім раёне, уноч з 9 на 10 мая з’явіліся надпісы “Спынім спойванне нацыі” і “Хопіць піць!”.
Той самай ноччу ў Парфенаве і Сітцах сябры Аргкаміэту Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі расклеілі на аўтобусных прыпынках, калодзежах, крамах улёткі з заклікам да забароны абортаў. На абодвух аўтобусных прыпынках у мястэчку Парфенава з’явіліся вялізныя плакаты на тую ж тэму. Улёткі трапілі таксама і ў паштовыя скрыні мясцовых жыхароў.
У Дзень Перамогі 9 траўня група актывістаў выйшла на вуліцы Докшыц з плакатам “Фашыстаў перамаглі, а дзяцей усё адно забіваюць!” З паўтары гадзіны актывісты распаўсюджвалі ўлёткі з заклікам да забароны абортаў на мясцовым кірмашы. Акцыя працягалася да тае пары, пакуль да ўдзельнікаў не падышлі супрацоўнікі міліцыі і не загадалі прыбраць плакат. (Паводле www.westki.info )