ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSУ Глыбоцкім доме рамёстваў прайшоў конкурс "Кій Язэпа Драздовіча"Удзельнікі, навучэнцы школ Глыбоцкага раёну, павінны былі выразаць і ўпрыгожыць разьбой драўляны кій -- накшталт таго, зь якім вядомы мастак Язэп Драздовіч выхадзіў нямала сьцежак па тутэйшых ваколіцах. З васьмі пяціклясьнікаў, удзельнікаў конкурсу, пераможцам быў прызнаны Ільля Якімовіч, вучань сярэдняй школы № 3 райцэнтру Глыбокае. У якасьці прыза ён атрымаў набор інструмэнтаў для разьбы па дрэве, пра які даўно марыў. Конкурс разьбяроў стаўся заканчэньнем дзіцячага мастацкага пленэру “Сьцежкамі Язэпа Драздовіча”, які праходзіў улетку мінулага году з ініцыятывы глыбоцкага мастака Віктара Дудкевіча і мясцовага грамадзкага актывіста Яраслава Берніковіча. Вядомы беларускі графік, жывапісец, скульптар, этнограф і літаратар нарадзіўся 14 кастрычніка 1888 г. у засьценку Пунькі на Глыбоччыне , шмат вандраваў па тутэйшых вёсках. Пахаваны ён на могілках паміж вёскамі Ліпляны і Малыя Давыдкі. На ягонай магіле пастаўлены помнік з выявай “вечнага вандроўніка”, створаны скульптарам А.Шатэрнікам (Паводле Радыё Свабода).
Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |