ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПастаўскі райвыканкам змусілі ахоўваць гістарычны будынакГрамадзкая рада па ўшанаваньні памяці Альфрэда Ромэра дамаглася, каб Міністэрства культуры спыніла занядбаньне былога маёнтка вядомага мастака, мастацтвазнаўца і грамадскага дзеяча.
У адказе намесніка міністра Віктара Кураша на зварот старшыні грамадскай рады мастака Алеся Цыркунова напісана, што выканкам Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці мусіць забясьпечыць захаванасьць будынка былой сядзібы ў вёсцы Каралінова, а таксама адчыніць разьліковы рахунак для збору сродкаў на ўшанаваньне памяці Альфрэда Ромэра.
Пастаўскі краязнаўца Міхась Гіль распавёў, што мастак жыў у гэтых краёх усяго каля дзесяці год. -- Ромэр жыў у Каралінове з 1874 году і напрацягу дзесяці гадоў, але ў доме, пабудаваным паводле ўласнага праекту, чым ён і каштоўны, -- распавядае М.Гіль. – Дом драўляны, і да 2003 году ў ім мясьцілася школа. Калі дзяцей у вёсцы засталося зусім мала, школу зачынілі, а сядзібны дом так і застаўся трухнець, знаходзячыся на гаспадарчым балянсе райвыканкаму. Грамадзкасьць двойчы звярталася ў райвыканкам па дазвол на правядзеньне рамонту даху будынка, аднак атрамлівала адмоўны адказ. Мы былі прымацавалі там шыльду, што гэта помнік гісторыі, які мусіць ахоўвацца дзяржавай. Але праз колькі дзён шыльда невядомым чынам зьнікла. Па распараджэньні міністэрства культуры над сядзібай Ромэра прызначылі шэфаў – суседнюю школу, што яшчэ працуе ў вёсцы Камаі. Дарэчы, у Камаях і ў Каралінове ёсьць вуліцы, названыя імем Альфрэда Ромэра, ягонае імя нададзена Пастаўскай дзіцячай мастацкай школе. Паводле зьвестак Міхася Гіля, да 600-годдзя райцэнтру, якое будзе адзначацца ў наступным годзе, у двары школы будзе пастаўлены помнік мастаку, жыцьцё якога было зьвязанае з Пастаўшчынай.
Альфрэд Ромэр, прадстаўнік старадаўняга шляхецкага роду нямецкага паходжаньня, займаўся ня толькі мастацтвам: ён вывучаў беларускі побыт, рабіў этнаграфічныя замалёўкі, напісаў дасьледваньне пра слуцкія паясы. Быў удзельнікам нацыянальна-вызваленчага паўстаньня супраць рускага царызму ў 1863-1864 гг. З ягонае мастацкае спадчыны на Пастаўшчыне засталася ўсяго адна карціна "Хрыстос і сірата", якая захоўваецца ў Камайскім касцёле Іаана Хрысьціцеля, паведамляе інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс www.bulletinonline.org .
Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |