ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSКрымінальныя справы супраць дырэктараў Лёзненскага і Пастаўскага кансервавых заводаўНядаўняя праверка Дзяржкантролем шэрагу прадпрыемстваў “Віцебскхарчпрама” скончылася крымінальным справами за атрыманне крэдытаў па падложных фіктыўных дакументах. Да адказнасці працягнутыя дырэктары Лёзненскага кансерва-агародніна-сушыльнага і Пастаўскага кансервавага заводаў. Гэтаксама супрацоўнікамі Дзяржкантролю была жорстка раскрытыкавана дзейнасць Глыбоцкага кансервавага завода, у развіцці якога дзяржава ўклала звыш 10 мільярдаў рублёў. Але гэта прадпрыемства па-ранейшаму стратнае, яно так і не здолела арганізаваць масавы выпуск сокаў ва ўпакоўцы тэтра-пак, да таго ж на ім у неналежных умовах захоўваецца сыравіна. Вінаватыя ў гэтым кіраўнікі ня сталі чакаць законнага звальненьня, а самі сышлі са сваіх пасад. Пасьля фіксацыі парушэньняў у дзейнасьці прадпрыемстваў галіна, проста на абласной калегіі Дзяржкантролю было прынята рашэнне аб звальненні намесніка гендырэктара “Віцебскхарчпрама”, 7 службовых асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, яшчэ 11 работнікаў пакараны ў дысцыплінарным парадку. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |