ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПомнік гісторыі разбіраюць на цэглуКіраўніцтва Глыбоцкай птушкафабрыкі вырашыла разабраць на цэглу стары млын, які быў часткай маёнтку Чарняўскіх ля вёскі Кашталянаўшчына Узрэцкага сельсавету. Якасную цэглу, якой больш за 70 год, збіраюцца выкарыстаць у будаўніцтве.Юрыдычна прыцягнуць да адказнасці прадпрыемства, на баланс якога передадзены будынкі сядзібна-паркавага комплексу, немагчыма: маёнтак Чарняўскіх не ўваходзіць у афіцыйны пералік мясцовых помнікаў гісторыі і культуры. Такім чынам, архітэктурная спадчына, якую пакінулі нашыя продкі, становіцца непатрэбнай адказным асобам. Між тым, гістарычныя пабудовы, якія разьбіраюць на цэглу, вартыя больш паважнага стаўленьня. Асабліва з улікам таго, што да нашых дзён добра захаваліся й маглі б быць адрэстаўраваныя некалькі будынкаў ХIX-пачатку ХХ стагоддзя. Часткова захаваўся і парк, які абкружаў сядзібу. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |