ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПраваабаронцу зачынілі ў псіхушкуЗ 16 лістапада ў Браслаўскай абласной псіхіятрычнай лякарні "Слабодка" ўтрымліваецца Валер Міснікаў – віцебскі праваабаронца, які паставiў сабе за мэту выкрываць злоўжыванні ў сістэме дзяржаўнай улады і праваахоўных органаў. Чалавек, які мае дзве вышэйшыя адукацыі і 20-гадовы досвед змаганьня за выкананьне нормаў закону, змешчаны ў лякарню з дыягназам "паранаідальнае змяненне асобы". Гэты дыягназ стаў вынікам псіхіятрычнай экспертызы, на якую Валер Місьнікаў быў прымусова накіраваны 21 ліпеня 2007 года . На той час супраць яго былі заведзены некалькі крымінальных справаў. Як паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна" , апошняя крымінальная справа супраць актывіста-праваабаронцы была ўзбуджана Віцебскай абласной пракуратурай па артыкуле 369 КК РБ за знявагу гонару, годнасці і прафесійных якасцяў начальніка арганізацыйна-кантрольнага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці В. Балеевай і старшага следчага па найважнейшых справах пракуратуры Віцебскай вобласці, саветніка юстыцыі А. Тыўтына. Апрача гэтага, В. Міснікава абвінавацілі ў крадзяжы двух тамоў крымінальнай справы з абласной пракуратуры. Судовыя працэсы над Валерам Міснікавым былі закрытыя для грамадскасці, а таксама і для самога падсуднага: прызнанага недзеяздольным юрыста -- пацыента псіхіятрычнай лякарні -- палічылі за лепшае ў суд не дапускаць. За 20 гадоў юрыдычнае працы В. Міснікаў удзельнічаў у дзесятках чужых судовых працэсаў -- быў грамадскім прадстаўніком і назіральнікам, выяўляў парушэнні законнасці дзяржаўнымі службоўцамі. Пра ўсе недахопы і злоўжываньні ён паведамляў вышэйшым рэспубліканскім органам суду і пракуратуры, у выніку чаго адказным асобам неаднаразова выносілі службовыя спагнанні. Паўжартам Валер Міснікам газывае сябе “грамадскім пракурорам” і кажа, што ізаляцыя ў "псіхушцы" яго не палохае: -- Я ім проста надакучыў, і яны вырашылі ад мяне ўрэшце рэшт пазбавіцца. Але я магу працаваць і тут. Рыхтую лісты, чытаю кнігі, займаюся спортам, карыстаючыся тым, што маю вольны час. Паводле судовае пастановы, віцебскі праваабаронца мусіць правесці ў псыхіятрычнай лякарні яшчэ амаль 4 месяцы – да разгляду стану ягонага здароўя адмысловай медычнай камісіяй. -- Можа, нехта спадзяецца, што я тут абдумаюся і стану больш памяркоўным да парушальнікаў законнасьці? Яны памыляюцца. Я абраў свой шлях, і буду ісьці па ім да канца, -- кажа Валер Міснікаў. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |