ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSСупрацоўнік міліцыі загінуў на паляванніУ апошні дзень жыцця 45-гадовы афіцэр міліцыі з гарадскога пасёлка Варапаева Пастаўскага раёну выехаў па пуцёўцы на паляванне. Паляваць на дзікіх кабаноў ён сабраўся ў складзе групы з шасці чалавек. Пра трагічнае здарэнне, у выніку якога загінуў афіцэр-паляўнічы, паведамляе сайт Народныя Навіны Віцебска. Згодна з гэтым паведамленнем, падчас палявання ў мясцовым лясніцтве, калі параненага дзіка ўжо трымалі сабакі, міліцыянт кінуўся да звера з нажом, каб яго прырэзаць. Яшчэ адзін з паляўнічых у гэты момант стрэліў па дзіку, не ўбачыўшы побач з ім чалавека з адлегласці 15-20 метраў. Ранене аказалася смяротным. Па дадзеным факце пракуратурай Пастаўскага раёна ўзбуджана крымінальная справа, праводзіцца следства. Вінаваты ў наўмысным забойстве адкажа ў судзе. На Пастаўшчыне гэта не першы падобны трагічны выпадак : раней на паляванні быў забіты начальнік чыгуначнай станцыі і атрымаў раненне адзін з намеснікаў старшыні райвыканкама Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |