ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSРыхтуецца серыя кніг пра ахвяраў камуністычнага рэжыму з ВцебшчыныПершая кніга з серыі “Закатаваная памяць” мае выйсьці ў свет у лістападзе. Яе падрыхтавалі да друку актывісты стваранага руху “За Свабоду” ды сябры аргкамітэту БХД .Матэрыялы кнігі грунтуюцца на гістарычных дакумэнтах ды ўспамінах відавочцаў, якія распавядаюць пра трагічныя падзеі ў Віцебску ды Шаркоўшчынскім раёне. "У ноч на 18 красавіка 1952 года ці не ўвесь Шаркоўшчынскі раён быў падняты на ногі. А раніцай жыхары райцэнтра ўбачылі на станцыі аграмністы эшалон з “цялятнікаў", з якіх раздаваліся плач, енкі, стогны. Праз маленькія акенцы высоўваліся рукі: людзі прасілі хлеба, вады і іншага харчу. Большасць жыхароў баялася блізка падыходзіць, бо састаў быў ачэплены энкавэдыстамі. Толькі блізкія родзічы, пераадольваючы страх, прыносілі хлеб і бялізну, неабходныя ў доўгай дарозе, што не паспелі ці не змаглі ўзяць перапалоханыя хапуном сярод ночы жанчыны, дзеці ды нямоглыя старыя—рэшткі сямей так званых кулакоў. Мужчыны ўжо да гэтага ў 1949 --1950 гадах былі арыштаваныя і сасланыя ў ГУЛАГ …" – так пачынаецца нарыс "Трагічная ноч", які можна будзе прачытаць у першай кнізе серыі “Закатаваная памяць”
Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |