ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSS7 кастрычніка ў вёсцы Мосар зьявілася адзіная на Беларусі Алея цьвярозасьціПробашч касьцёла Сьвятой Ганны ксёндз Юозас Булька ўжо каля 20-ці год змагаецца супраць п"янства ў асяродку тамтэйшых жыхароў, і новая алея на касьцёльнай тэрыторыі – гэта таксама адна з ягоных ініцыятыў. У вёску Мосар штовыходныя прыязжаюць сотні турыстаў, каб паглядзець на "беларускі Вэрсаль" – на тое, як добраўпарадкаваў тэрыторыю вакол касьцёла ксёндз Юозас Булька. Прыезжыя йдуць да крыніцы зь лекавай вадой і разглядаюць маляўнічыя ланшафты – парк, упрыгожаны скульптурамі, стаўкі з вадзянымі лілеямі, дэкараваныя клюмбы. Але ўчора некалькі соцень людзей адмыслова прыехалі да касьцёлу сьвятой Ганны, каб пасадзіць тут Алею цьвярозасьці. Ідэя стварыць гэтую алею належыць мясцоваму ксяндзу Юозасу Бульку -- вядомаму на ўсю Беларусь барацьбіту з пьянствам . "Гэта праблема – п"янства, наркотыкі! – гаворыць ксёндз Юозас. -- 70 год таму ў людзей аднялі Бога, а назамен не далі нічога. Цяпер перавыхоўваем: ніхто не гоніць самагону, ніхто не гандлюе ім у Мосары. Цяпер райвыканкам прыняў рашэньне, каб стварыць тут зону цьвярозасьці – каб у вясковых крамах не было алькагольных напояў. Ксёндз Юозас падрыхтаваў каля 30 саджанцаў вечназялёных туй, каб пасадзіць іх паміж вялізнымі камянямі ўздоўж новай алеі. Яна пачынаецца ад скульптуры прарока Маісея, якому былі адкрытыя галоўныя запаветы праведнага жыцьця. Для некаторых прысутных праведнае жыцьцё пачалося параўнальна нядаўна – з таго часу, як яны выракліся завядзёнкі ўжываць алькаголь. І пасадзіць першыя дрэўцы на алеі было прапанавана гасьцям – прадстаўнікам таварыстваў ананімных алькаголікаў, якія зьехаліся ў Мосар ня толькі з розных куткоў Беларусі, але й з Літвы ды Расеі. Нямала прыехала й тых, хто хацеў бы дапамагчы сваім родным пазбавіцца ад алькагольнай залежнасьці. А таксама паглядзець на вёску, дзе, паводле распаўсюджанага меркаваньня, увогуле ніхто ня п"е. Але мясцовыя жахары цьвердзяць, што ў Мосары канчаткова кінулі выпіваць далёка ня ўсе. Перасталі пьянстваваць па вялікіх касьцёльных сьвятах, ня пьюць на хаўтурах, а ў звычайныя дні стараюцца не трапляцца ў нецьвярозым стане на вочы ксяндзу -- ён можа прысарамаціць пьяніцу і ў роднай хаце, і ў касьцёле, перад аднавяскоўцамі. Каля касьцёла ў Мосары ёсьць шапік-кавярня, дзе не гандлююць ні алькаголем, ні цыгарэтамі. Але ў навакольных вёсках сьпіртовыя напоі прадаюца паўсюдна, як і ў райцэнтры Глыбокае, дзе ці не штомесяц адчыняецца новая кавярня або крама. Так што "зону цьвярозасьці", пра якую казаў ксёндз Юозас, раённыя чыноўнікі вырашылі ствараць хіба ў адной асобна ўзятай вёсцы . Пра гэта таксама можна будзе распавядаць турыстам, што прыязжаюць паглядзець на плён працы рупліўцы-ксяндза, які не шкадуе для іншых ні сваіх ідэяў, ні ўласных высілкаў. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |