ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSСвята 600-годдзя ДокшыцаўНекалькі соцень гасцей прыедзе на свята ў райцэнтр 15 верасня. Мерапрыемства адкрыецца тэатралізаваным аповедам пра стварэнне паселішча, пра атрыманне ім гарадскога герба і пра іншыя значныя падзеі, звязаныя з ягоным існаваннем.Свята працягне канцэрт мастацкай самадзейнасці калектываў Докшыцкага і суседніх раёнаў пад назвай "Я табой заўсёды ганаруся, Докшыцы - любімы гарадок!" Пройдуць паказальныя выступленні віцебскага аэраклуба, будуць падведзеныя вынікі конкурсу па добраўпарадкаванні горада. Завершыць мерапрыемства святочны фейерверк. 16 верасня святкаванне працягнецца адмысловай праграмай "Город с детства родной", прысвечанай юным жыхарам Докшыцаў. Дзіцячыя мастацкія калектывы пакажуць вялікую канцэртную праграму, пройдзе конкурс малюнкаў на асфальце, спаборніцтвы картынгістаў, шматлікія іншыя конкурсы ды атракцыёны. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |