ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЦі пабудуюць у Наваполацку завод па перапрацоўцы смецця?Паводле Рэспубліканскай праграмы перапрапрацоўкі камунальных адкідаў і згодна з пастановай Свавета міністраў, наваполацкі біямехзавод бытавых рэсурсаў, або, кажучы прасцей, смеццеперапрацоўчы завод мусіў пачаць працу ўжо сёлета.Прадпрыемства будавалі чатыры гады, але зараз будаўніцтва прыпынена: няма фінансавання. Тым часам на недабудаваны завод, які, паводле папярэдніх плянаў, мусіў бы ўжо ўвайсці ў завяршальную стадыю будаўніцтва, пачало паступаць абсталяванне. У свой час яго замовілі нямецкай фірме «Леманн», і цяпер за яго трэба плаціць, а таксама разлічыцца з мытняй за ўвоз высокакаштоўнай імпартнай тэхнікі. Паводле «Народнай газеты», раней будаўніцтва завода фінансавалася з экалагічнага фонду, куды адлічваюць адмысловы падатак мясцовыя прадпрыемствы. Дарэчы, за год Наваполацк сплочвае ў гэты фонд 32 мільярды рублёў, аднак гарадская адміністрацыя пазбаўленая права распараджацца гэтымі сродкамі самастойна. Таму ў "даўгабуда" практычна няма гаспадароў, хаця ў яго ўкладзена 7 мільярдаў рублёў "грамадскіх" грошай. Каб завяршыць будаўніцтва, трэба недзе знайсці яшчэ 16,5 мільярдаў. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |