ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSУ Падсвіллі адновяць выпуск вінаградных він"Падсвільскі завод харчовых прадуктаў" плануе ў траўні гэтага году наладзіць вытворчасць чырвоных він "Лідзія" і "Ізабэлла"". У наступным годзе тут мяркуюць распачаць таксама разліў белых вінаградных він.Вінаматэрыялы завод збіраецца купляць у малдаўскіх пастаўшчыкоў. Дамовы на пастаўкі заключаныя пры пасярэдніцтве беларуска-малдаўскага СП "Малдбелвін". Спецыялісты прадпрыемства распавядаюць, што пакуль на заводзе працуе толькі лінія разліву пладова-ягадных він магутнасцю 1,5 тысяч бутэлек за гадзіну. Пасля мадэрнізацыі, запланаванай на чэрвень, прадпрыемства спадзяецца падвысіць аб"ём вытворчасці – у першую чаргу за кошт новага віду прадукцыі – вінаграднага віна. З гэтай мэтай у Падсвіле будзе дастаўлена ітьальянскае абсталяванне, закупленае на ўласныя сродкі прадпрыемства. Кошт мадэрнізацыі разам з праектам – каля мільярда беларускіх рублёў, і завяршыць яе мяркуюць да восені. Удасканалене лініі разліву він дазволіць павялічыць вытворчыя магутнасці да 6 тысяч бутэлек за гадзіну. Гэта будзе рэкордная норма выпуску прадукцыі, якой ніколі дагэтуль не было на прадпрыемстве, заснаваным яшчэ ў 1954 годзе. Аднак спецыялісты падкрэсліваюць, што патэнцыйныя магутнасці прадпрыемства -- гэта толькі перадумова для паспяховае працы, бо фактычны аб"ём вытворчасці віна будзе залежаць ад пакупніцкага попыту. У гэтым сэнсе работнікі аддзела збыту маюць пэўную занепакоенасць: у адрозненне ад пладова-ягодных він больш якасныя, але й даражэйшыя вінаградныя віны ў рэгіёне вялікім попытам не карыстаюцца. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |