ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПалачане абралі месца для помніка Усяславу ЧарадзеюАмаль месяц працягвалася грамадзкае абмеркаваньне, у якім месцы горада найлепш усталяваць помнік легендарнаму князю, пры якім Полацкае княства дасягнула найвышэйшага росквіту. Цікава, што думкі шэраговых грамадзянаў і спецыялістаў-архітэктараў на гэты конт супалі: помнік полацкаму князюУсяславу Чарадзею вырашана паставіць на скрыжаванні вуліцы Ефрасінні Полацкай з вуліцай Кастрычніцкай.Удзел у грамадскім абмеркаванні ўзялі некалькі соцень чалавек. Прапановы ў пісьмовым выглядзе яны або дасылалі на адрас аддзелу ідэалагічнай працы Полацкага гарвыканкама, або проста кідалі свае лісты ў адмысловую скрыню, усталяваную побач з адміністратыўным будынкам. Намеснік старшыні аргкамітэта па ўсталяванні помніка, спецыяліст па абаронна-мабілізацыйных пытаннях Полацкага гарвыканкама Станіслаў Красоўскі распавёў, што найчасцей людзі прапаноўвалі ўсталяваць помнік каля Сафійскага сабора (які быў пабудаваны ў час княжання Усяслава Чарадзея ), на валу Івана Жахлівага, каля Свята-Пакроўскага храма, побач з Домам афіцэраў, і ў дворыку музея кнігадрукавання. З усіх варыянтаў быў абраны найбольш прыдатны: на скрыжаванні вуліц паміж Спаса-Ефрасіньеўскай царквой і Сафійскім саборам. Аўтарам помніка з’яўляецца мінскі скульптар Аляксандр Прохараў, які ўвасобіў полацкага князя на кані ды ў баявым узбраенні. Стварэнне манумента каштуе прыкладна 300 мільёнаў рублёў. З іх каля 200 мільёнаў рублёў пойдзе на аплату бронзы і ўласна ліццё помніка. Праца скульптараў абыйдзецца ў 100 мільёнаў рублёў. Дарэчы, грошы на помнік Усяславу Чарадзею таксама збіралі калектыўна: у Полацку з гэтай мэтай прайшоў тэлемарафон, і грамадзяне – прыватныя асобы ахвяравалі каля 120 мільёнаў рублёў. Плануецца, што ўрачыстае адкрыццё помніка таленавітаму дзяржаўнаму дзеячу і палкаводцу, які кіраваў Полацкім княствам з 1044 па 1101 гады, адбудзецца сёлета ў верасні. На жаль, да 1145-гадовага юбілею Полацка, што будзе адзначацца напрыканцы мая, усталяваць манумент не паспеюць. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |