ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSСледчы Глыбоцкай пракуратуры вінаваціць гарэлкуАдметнай рысай найбольш цяжкіх злачынстваў, зафіксаваных на тэрыторыі раёну, можна лічыць нецьвярозы стан удзельнікаў трагічных падзеяў – як саміх злачынцаў, так і пацярпелых. Гэтак лічыць следчы пракуратуры Глыбоцкага раёну Віктар Лапушынскі.У інтэрв"ю абласной газеце "Народнае слова" В. Лапушынскі згадвае паказальны выпадак, які адбыўся мінулам летам у вёсцы Абруб-Ластавіцкі. Гісторыя, якая потым перерасла ў гучную судовую справу, пачыналася банальна: з сяброўскіх пасядзелак у аднаго з вяскоўцаў. Гаспадар хаты і трое гасцей выпілі ўжо не адну пляшку віна, калі паміж імі завязалася сварка. Забыўшыся на тое, як за мінулай чаркай усе чацьвёра пакляліся адно аднаму ў вечным сяброўстве, гаспадар вырашыў спагнаць даўнюю пазыку са свайго знаёмага. Атрымаўшы адмову, ён схапіў сякеру ды кінуўся разганяць гасцей. У выніку тры чалавекі атрымалі сур"ёзныя раненні, а гаспадар "гасціннай" хаты – 12 гадоў пазбаўлення волі. Віцебскі абласны суд кваліфікаваў ягоныя дзеянні як замах на забойства трох чалавек. Дарэчы, жыхары вёскі Абруб-Ластавіцкі распавядаюць, што раз"юшаны хлопец з сякерай, крыху працверазеўшы ды ўсвядоміўшы сваю віну, сам папрасіў суседзяў выклікаць міліцыю і добраахвотна "здаўся" прадстаўнікам праваахоўных органаў. Следчы райпракуратуры Віктар Лапушынскі таксама адзначае, што пакаянне пасля п"яных боек, дэбошаў ды крадзяжоў -- гэта досыць распаўсюджаная з"ява. Аднак прызнанні накшталт "быў п"яны, нічога не памятаю" або "выпілі, а потым так атрымалася" суд зазвычай лічыць не апраўданнем для злачынцаў, а дадатковым адмоўным фактарам пры разглядзе справаў. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |