ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSНа Беліце запусцілі ў эксплуатацыю устаноўку па вытворчасці электраэнергіі і цяплаРазмешчаны ў Паставах завод радыёкампанентаў "Беліт" стаў першым на Беларусі, дзе на днях запусцілі ў эксплуатацыю першую айчынную газапоршневую ўстаноўку АГ-200 па выпрацоўцы электрычнай і цеплавой энергіі. Такія цуда-машыны шырока выкарыстоўваюцца на Захадзе, а пастаўчане сталі піянерамі ў гэтай справе, атрымоўваючы ад перапрацоўкі прыроднага газу да 200 кВт у гадзіну. Гэта дазваляе заводу поўнасцю забяспечваць электраэнергіяй не толькі сябе. Прадпрыемства забяспечвае таннай электраэнергіяй яшчэ чатырох суб'ектаў, а лішкі ноччу прадаваць, скідваючы ў цэнтральную энергасетку раёна. Такім чынам расходы на энерганосьбіты зменшыліся ў завадчан у некалькі разоў, хоць ім прыйшлося патраціць на набыццё ўстаноўкі 180 мільёнаў рублёў. а яшчэ 300 мільёнаў выдзеліла Міністэрства энергетыкі Беларусі. Акупіцца гэты праект, як падлічылі на заводзе, ужо праз 1.5 гады. Дарэчы, і на галаўным прадпрыемстве, тэлеаб'яднанні "Гарызонт" і на тэлезаводзе "Віцязь" таксама дзейнічаюць такія ўстаноўкі, толькі імпартныя. Між тым, у Паставах хутка ўступіць у строй яшчэ адна такая машына на кацельнай райкамунгаса, а ўсяго райцэнтр дабіўся, каб яму выдзелілі 2 устаноўкі з чатырох, якія прызначаны на Віцебскую вобласць. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |