ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSУ Браславе адзінаццацікласніцы жорстка збілі сваю сяброўкуАмаль месяц прыйшлося лячыцца ў райбальніцы ў Браславе адзінаццацікласніцы адной з мясцовых школ. Якая атрымала на дыскатэцы складаную чэрапна-мазгавую траўму і страсанне мозгу. Інцыдэнт здарыўся непадалёк ад касцёлу каля памяшкання, калі гуляла моладзь перад Новым годам. Падчас танцаў да адной з дзяўчат падыйшла равесніца з паралельнага класа і вызвала яе пагаварыць на вуліцу. Свае спрэчкі па дробязных праблем адзінаццацікласніцы сталі вырашаць быццам "крутыя хлопцы". Адна са школьніц піхнула "крыўдзіцельніцу" на асфальт, а потым ушасцярых агрэсіўныя сяброўкі пачалі збіваць нагамі сваю ахвяру шалёнымі ўдарамі па галаве. Пацярпелую прыйшлося тэрмінова шпіталізаваць ў бальніцу, дзе ўрачы знайшлі шэраг цяжкіх траўмаў, уключаючы асколачны пералом косці мозгу дзяўчыны, а таксама пералом рукі. Следству так і не ўдалося ўстанавіць, хто з празмерна агрэсіўных дзяўчат нанёс траўму, дубасілі ад душы ўсе шасцёра. Аднак суд прызнаў вінаватай толькі адну зачыншчыцу гэтай бойкі. Па рашэнню суда завадатар разборкі па-браслаўску выплаціць 800 тысяч рублёў пацярпелай і 1 мільён 200 тысяч бальніцы і за свой нораў ёй прысуджана яшчэ 140 гадзін адпрацаваць на грамадскіх работах. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |