ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSУ Глыбокім у ЗАГСе ставяць у чаргу на жыллёЗ нядаўняга часу пры пэўных абставінах у аддзеле ЗАГС горада Глыбокае нават у нядзелю маладыя пары змогуць зарэгістраваць свой шлюб. Але гэта не адзінае новаўвядзенне гэтай службы. Цяпер закаханым парам, якія вырашылі разам злучыць свае сэрцы, на цырымоніях утварэння маладой сям'і выдаюць даведку, неабходную для пастаноўкі на ўлік на чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў. Такім чынам для мужа і жонкі эканоміцца час і дзейнічае прынцып "аднаго акна". Бо за такімі дакументамі маладыя рана ці позна ўсё роўна звернуцца ў мясцовы ЗАГС. Гэтыя даведкі для маладажонаў бясплатныя, яны афармляюцца на камп'ютары і знаходзяцца потым у базе дадзеных. Такая практыка работы заслугоўвае адабрэння і распаўсюджання, бо ў абласным цэнтры такой практыкі няма, і хлопцам і дзяўчатам, якія ствараюць сем'і, у далейшым прыходзіцца хадзіць па розныя дакументы, збіраючы паперы па жыллёвай праблематыцы. Засмучае толькі адно, што даведка гэта яшчэ не кватэра, а колькі прыйдзецца яе чакаць -- невядома. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |