У Беларусі пройдзе Дзень лесу.
Міністэрства лясной гаспадаркі запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у агульнабеларускай добраахвотнай акцыі "Дзень Лесу - 2007", якая пройдзе 14 красавіка.
Як паведамілі ў міністэрстве, работнікі лясной гаспадаркі вырашылі адрадзіць традыцыю 1924 года, калі ўпершыню Дзень лесу стаў усенародным святам, і прапанавалі ў гэты раз правесці акцыю пад дэвізам "Новыя лясы - нашчадкам у спадчыну".
Добраахвотная акцыя "Дзень лесу - 2007" павінна звярнуць увагу грамадскасці на неабходнасць беражлівых адносін да лесу як нацыянальнаму багаццю нашай краіны.
Прыняць удзел у пасадках лесу 14 красавіка запрашаюцца ўсе жадаючыя: мясцовае насельніцтва, сябры школьных лясніцтваў, навучэнцы і студэнты, навуковыя і педагагічныя работнікі, прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, вядомыя дзяржаўныя дзеячы, журналісты і іншыя.
Арганізацыямі лясной гаспадаркі будзе забяспечана выдача пасадачнага матэрыялу і прылад працы. Акрамя таго, у гэты дзень для ўдзельнікаў акцыі запланаваны выступы калектываў мастацкай самадзейнасці лясгасаў, экскурсіі на лясныя пітомнікі і паляўнічыя базы, дэманстрацыя працы айчыннай лясной тэхнікі.
Справа, вядома, добрая, але, калі гэта арганізоўваюць дзяржаўныя чыноўнікі, то напэўна будзе больш паказухі, чым справы.