ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSНа Браслаўскіх азёрах з'явіліся пеліканыПачатак сёлетняй вясны, па падліках сіноптыкаў, аказаўся самым цёплым за апошнія 100 з лішнім гадоў. Таму патокі мігруючых птушак сёлета, як ніколі раннія, а спецыялістам Нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры" днямі давялося бачыць даволі рэдкую з'яву. Ёсць паблізу буйнога возера Дрысвяты ў азёрным краі на адлегласці 5 кіламетраў ад вёскі Пеліканы з меншым аднайменным азярцом. Акрамя таго, што большасць птушак сюды вярнуліся з выраю амаль на месяц раней, чым звычайна, сюды заляцеў зусім унікальны прыгажун ружовы пелікан. У гэтай птушкі не толькі яркае апярэнне, але і галоўная адметнасць - доўгая дзюба мяшок для корму і злоўленай рыбы. Гэты від водаплаваючых птушак даўно ўжо не аб'яўляўся ў Беларусі, ён гняздзіцца ў паўднёвых краінах, а таксама ў дэльце Каспійскага мора. Пасля візіту такога рэдкага госця навукоўцы задумаліся, што, магчыма, нездарма ж вёска Пеліканы носіць такое экзатычнае імя. Хто ведае, у далёкім мінулым на азёрнай Браслаўшчыне, было яшчэ больш цяплей, чым у нашы дні, калі сёлета і зіма была зусім кароткая і снежнага покрыва доўгі час не было. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |