ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSМаладзёжны праект “Уладар сяла”Гэты новы праект, які арганізуюць упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і народны сямейны клуб маладзёжнага цэнтра “Востраў разумення” пры падтрымцы кіраўніцтва райвыканкама, аддзелаў культуры і адукацыі, райкама прафсаюза работнікаў АПК, задуманы з мэтай папулярызацыі сельскага ладу жыцця, знаёмства з гісторыяй развіцця на Глыбоччыне сельскагаспадарчай вытворчасці і ўмацавання сувязей паміж сельскай і гарадской моладдзю раёна. Прыняць удзел у захапляючым рэаліці-шоу могуць сямейныя пары з Глыбоцкага раёна. Важна, каб іх дзецям было не болей, чым 18 гадоў. Усяго запланавана 18 конкурсных этапаў. Кожны з іх пройдзе на тэрыторыі аднаго з сельскагаспадарчых кааператываў і прадпрыемстваў раёна. Апрача сельскагаспадарчай накіраванасці конкурсаў, удзельнікаў чакаюць і творчыя спаборніцтвы. Неабходна будзе асвойваць народныя рамёствы і промыслы, пазмагацца за званне лепшага ў інтэлектуальным конкурсе і фотаконкурсе. Зрэшты, усе жадаючыя выпрабаваць сябе ў гэтым праекце могуць падрабязней пазнаёміцца з умовамі яго правядзення ў райкаме ГА “БРСМ” (т.2-20-69) ці ў маладзёжным цэнтры (т.2-22-01). Чацвёрты па ліку праект “Уладар сяла” абяцае быць такім жа цікавым, як і папярэднія тры – “Апошняя гераіня” (2003 г.), “Мяжа трываласці” (2004 г.) і “Выхаванне мужнасці” (2005-2006 гг.). Прэзентацыя новага праекта і першы яго этап пад назвай “Рускае поле” пройдуць у канцы красавіка ў Удзеле, цэнтральнай сядзібе ААТ “За радзіму”. Удзельнікам давядзецца запрагаць каня, узорваць поле, садзіць бульбу. Такі ж, не ўпусціце магчымасці праявіць сябе. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |