ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSНа кім зямля трымаеццаВелізарныя зараз укладваюцца сродкі ў адраджэнне вёскі, але пры гэтым відавочна, усё ж сапраўдных гаспадароў на зямлі, на жаль, няшмат прыбаўляецца з ліку маладых. А вось гаспадар хутара Буды Шаркоўшчынскага раёна Юліян Іосіфавіч Анецька на восьмым дзесятку гадоў усё яшчэ апрацоўвае 1.5 га зямлі і мае вялікую гаспадарку. Ён як прыйшоў сюды больш як за паўстагоддзя таму і ажаніўся на хутары паблізу возера Скно, так і прыкіпеў сэрцам і душой да гэтага прыгожага месца. Дзядзьку Юльяну некалькі разоў прапаноўвалі перабрацца жыць у вёску, але ён не падаўся на ўгаворы, хоць пэўны час прыйшлося жыць без электрычнасці. Маючы 35 гадоў калгаснага стажу, хутаранін дагэтуль нязменна застаецца незаменным чалавекам у гаспадарцы. Ніхто ў акрузе не ўмее так ладна гнуць дугі для коней і плесці розныя кошыкі, як гэты рухавы дзядуля. На сядзібе Юльяна Іосіфавіча ёсць конь, карова, багата авечак, свіней, курэй. Увесь сельгасінвентар ён зрабіў сваімі рукамі. Мае дзед і свой электрамлын, не сядзіць ён без працы і зімой. У свайго бацьку ўдаўся і сярэдні сын, які вывучыўся на агранома, працу на Ушаччыне і таксама вядзе немалую падсобную гаспадарку. Аднак час няўмольны, і бывае робіцца сумна ветэрану, што дагледжаную зямлю няма каму пакінуць.Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |