ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSУ Глыбокім ставяць камедыі Францішка АляхновічаНядаўна з вялікім поспехам прайшоў на сцэне Глыбоцкага гарадскога цэнтра культуры спектакль па камедыі драматурга Францішка Аляхновіча "Чорт і баба". Пастаноўка стала сапраўднай падзеяй у культурным жыцці горада. Дарэчы, першы раз гэтая п'еса была пастаўлена ў далёкім 1918 у Вільні. Ф. Аляхновіч, мастак рэдкага таленту, упісаў у драматургію пачатку ХХ стагоддзя адну з самых яскравых старонак. Яго плённую працу на ніве тэатра сучаснікі ацанілі па заслугах і прысвоілі пісьменніку званне "бацькі навейшай беларускай драматургіі". П'еса "Чорт і баба" - фальклорная, у яе аснову быў пакладзены адзін з варыянтаў вядомай беларускай казкі пад такой жа назвай. Сюжэт гэтай казкі ў свой час зацікавіў Францішка Багушэвіча ("Дзе чорт не можа, там бабу пашле"), і Якуба Коласа ("Баба і чорт"). На гэты раз рэжысёрам "Чорта і бабы" выступіў Алег Далгіх. Запомніўся глыбачанам і яго другі спектакль - па п'есе Васіля Ткачова "Курорт для зяця", а таксама па п'есе самога А. Далгіх "Ранены звер". Так і хочацца тут прыгадаць выказванне, што дрэнны акцёр зайздросціць поспеху, добры - таленту. Бясспрэчна, што наш сучаснік Алег Далгіх паспяхова вучыцца ў сваіх знакамітых папярэднікаў - "бацькі беларускага тэатра" Ігната Буйніцкага, ураджэнца фальварка Палевачы Глыбоцкага раёна, і Францішка Аляхновіча. Хочацца верыць, што галоўныя творчыя справаздачы Алега Далгіх яшчэ наперадзе. Кастусь Карнялюк Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |