ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSСяўба пачалася на тры тыдні раней, чым звычайнаКліматычныя ўмовы сёлета намнога лепшыя для вяскоўцаў, чым у вельмі няпростым для хлебаробаў 2006 годзе. Услед за паўднёвымі рэгіёнамі краіны на тры тыдні раней, чым звычайна, першымі вывелі сельскагаспадарчую тэхніку на Віцебшчыне на палеткі ў Докшыцкім раёне. У раёне ўжо з сярэдзіны сакавіка працуюць трактары на палетках. Мясцовыя гаспадаркі пачалі, як заўсёды, з падкормкі шматгадовых траў, унясення арганікі і падрыхтоўкі глебы. Але ўжо праз тры дні на падсохлых высокіх участках пачалі сеяць пшаніцу і ячмень, а на нізінных участках - авёс. Да таго ж пры цёплым надвор'і і вільгаць з зямлі імкліва знікае, а ў многіх гаспадарках прыйдзецца перасяваць да 10% азімых культур, якія вымаклі альбо падмерзлі і загінулі. Як і раней, не абыходзіцца пасяўная без праблем, бо не ўсю тэхніку паспелі адрамантаваць і практычна ўсе гаспадаркі не стварылі запас паліва для рытмічнай працы, а сёлета выраслі цэны і няма для аграрыяў ранейшых ільгот. У гэтым годзе ў раёне будуць болей вырошчваць рапсу. А вось бульбу і лён - толькі лічаныя гаспадаркі. З кожным днём да веснавой сяўбы прыступаюць усё больш гаспадарак, у тым ліку з суседніх Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў.Але невядома, як адаб'ецца наступіўшае пахаладанне на будучым ураджаі. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |