ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSКінасеансы на ўрокахСярэдняя школа №1 стала першай у Мёрах, дзе дырэкцыя мясцовага кінавідэапрадпрыемства арганізавала прагляд беларускага фільма “Знак бяды”, які вучні праходзяць па школьнай праграме. Затым гэту стужку прагледзілі і старшакласнікі іншых школ раёна, а па раёне ў навучэнцаў карысталася поспехам і іншая беларуская стужка “Я помню”, азначаная на апошнім міжнародным кінафестывалі “Лістапад-2006”. На такія меры работнікі мясцовай кінафікацыі пераходзяць вымушана, каб неяк утрымацца на плыву . У кінатэатр у горадзе гледачы практычна перасталі хадзіць, аддаўшы перавагу дамашнім кінатэатрам з ДВД і прагляду стужак па дамашніх камп’ютэрах. Тым часам другі год у раёне з-за адсутнасці кінамеханікаў не працуе зусім кінатэатр у горадзе Дзісне, аналагічная кінаўстаноўка перастала працаваць у буйной вёсцы Воўкаўшчына. Зрэшты, за невялікім выключэннем, падобная невясёлая сітуацыя назіраецца зараз шмат дзе ў вобласці. Ранейшыя ўтульныя кінатэатры закрыліся нават у Віцебску, Полацку, Наваполацку, і толькі ў Паставах кінатэатр “Радзіма” здолеў выжыць, хутка ён абзавядзецца сучаснай вялікай кіназалай еўрапейскага ўзроўню. У краіне кіно пачалі вазіць, як у далёкім мінулым, на перасоўных аўтамабілях, паказваючы фільмы ў школах, садках і асобных вёсках. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |