ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЗ удзелам чэмпіёна светуУсё больш розных буйных турніраў і матчаў агульнанацыянальнага і нават міжнароднага ўзроўні стала праводзіцца апошнім часам у Паставах. Статус міжнароднага нядаўна атрымаў 4-ты па ліку адкрыты чэмпіянат па рускіх шашках, які сабраў 36 лепшых майстроў гэтай гульні з Беларусі, а таксама з Літвы і Украіны. Упадабаў гэты турнір, бліскуча арганізаваны ў абноўленым Палацы культуры, чэмпіён свету па шашках, міжнародны гросмайстар з Мінска Андрэй Валюк. Гэты спартсмен бліскуча пацвердзіў свой высокі клас і набраўшы 16 ачкоў, заваяваў званне пераможцы і трымаў ад арганізатараў галоўны каштоўны прыз. З чэмпіёнам свету на роўных змог змагацца толькі госць з Украіны, майстар спорту Аляксандр Колін. Які набраў столькі ж ачкоў, але саступіў гросмайстру па дадатковых паказчыках. Адразу чацвёра ўдзельнікаў набралі па 12 ачкоў і толькі па табліцы каэфіцыентаў трэцяе месца на гэтым турніры дасталася неаднаразоваму чэмпіёну краіны Уладзіміру Беляўскаму з Мінска. У пастаўчан здолелі трапіць у дзесятку мацнейшых лепшы мясцовы шашыст, настаўнік гісторыі Іван Троцкі. Узровень турніру быў настолькі высокі, што двое яго ўдзельнікаў выканалі нарматыў для прысуджэння майстра спорту і адзін - кандыдата ў майстры.. Усім шашыстам спадабаўся ўтульны еўрапейскі райцэнтр, а ў планах арганізатараў ёсць задума на чарговых спаборніцтвах прах год акрамя дарослых запрасіць на Пастаўшчыну і дзяцей. Кастусь Александровіч. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |