ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЗацікавіла шведаў Паазер'еНа традыцыйны буйны турыстычны кірмаш напрыканцы сакавіка ў другім па значэнні горадзе Швецыі Гётэборгу атрымалі запрашэнне паўдзельнічаць прадстаўнікі Мёрскага раёна. Скандынаваў вельмі цікавіць мясцовы горад Дзісна. Ён на сёння не толькі самы маленькі ў Беларусі, але шведы ўпэўнены, што тут іх далёкія продкі вікінгі мелі ці не асноўны маршрут на Усход.. Беларусам, прадстаўнікам Віцебшчыны прапанавалі прывезці матэрыялы. Якія б пераканалі шведаў аб унікальнасці мясцовай прыроды, багатай вадаёмамі і балотамі - галоўнымі лёгкімі Еўропы. Напрыканцы зімы ў Дзісну зноў з чарговым візітам наведаліся шведскі прафесар Эрык Гофрэн і ягоны сябар Эрні Элефорс. Яны былі ўжо тут летась, наведала рэгіён і прадстаўнічая група шведскіх журналістаў. Замежных гасцей уразіла гасціннасць і шчырасць беларусаў, не кажучы ўжо пра прапарцыянальнасць нашай маляўнічай, некранутай шмат дзе цывілізацыяй прыроды. Знешне суровыя людзі - скандынавы, хто іх добра ведае, адзначаюць, што яны цудоўна разбіраюцца ў людзях і калі пераканаюцца, які народ чаго варты. Гатовы падзяліцца з ім апошнім, а сябраваць шведы потым умеюць, як ніхто іншы з еўрапейцаў. Да таго ж далёкія продкі скандынаваў у мінулым у нашых землях нават стала жылі нейкі час. Чэслаў Якубовіч. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |