ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSАд такіх "фокусаў" можна заплакацьТолькі на цыркавым манежу бывае паказваюць артысты розныя фокусы і спрыт маніпуляцый, а ў жыцці цяпер хапае іншых дзівосаў. Вось і ў Докшыцкім ране жыхарка Полацка на хвілінку ля АЗС ля гарпасёлка Бягомль пакінула незамкнёнай дзверцы сваёй машыны. Гэтага часу невядомым асобам хапіла. Каб забраць з салона дакументы і 180 тысяч рублёў. На вачах у пенсіянера ў вёсцы Атруб крыху пабыў і разгаварыўся з дзядулям мужчына, а як ён пайшоў дзядуля не далічыўся ў сваёй хаце бензапілы і прадуктаў харчавання. Пашкадаваў і жыхар райцэнтра, што неяк ноччу пакінуў на вуліцы аўтамабіль ля дома, паленаваўся загнаць у гараж. Пад покрывам ночы чарговы злодзей здолеў ціхенька сцягнуць праз бакавое шкло аўтамагнітолу і акумулятарную батарэю. Зрэшты. Хапае "фокуснікаў" у нас, бо яны абкрадаюць запёртыя гаражы, сталовыя, майстэрні і рост крадзяжоў расце не толькі ў Бярэзінскім краі, але і ў суседзяў. Станіслаў Раманчук. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |