ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSS
"Дзень беларускага пісьменства" ў 2009-м годзе можа прайсці ў Глыбокім13/10/2007 20:13 Глыбоцкі райвыканкам падаў заяўку ў аргкамітэт свята і чакае адказу. Паводле загадчыка ідэалагічнага аддзелу Міхаіла Чарапкоўскага, гэта ўжо трэцяя спроба дамагчыся таго, каб свята пісьменства прайшло на Глыбоччыне.
Падарункі ад амерыканскай амбасады12/10/2007 20:22 Уільямс Джэймс, атташэ амерыканскай амбасады па пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры, падараваў вучням глыбоцкай гімназіі тэлевізар і навучальныя дапаможнікі.
7 кастрычніка ў вёсцы Мосар зьявілася адзіная на Беларусі Алея цьвярозасьці10/10/2007 21:13 Пробашч касьцёла Сьвятой Ганны ксёндз Юозас Булька ўжо каля 20-ці год змагаецца супраць п"янства ў асяродку тамтэйшых жыхароў, і новая алея на касьцёльнай тэрыторыі – гэта таксама адна з ягоных ініцыятыў.
В.Хрол: “Ляс-Вэгас трэба будаваць у Глыбокім”09/10/2007 18:49 Дэпутат палаты прадстаўнікоў Васіль Хрол выступае паслядоўным прыхільнікам навядзення жорсткага парадку ў гульнявым бізнэсе. Ён лічыць аптымальным варыянтам стварэнне беларускага Лас-Вэгасу, які, паводле Хрола, трэба пабудаваць у ягонай выбарчай акрузе – на Глыбоччыне.
На Глыбоччыне БРСМ гуляе ў “калгаснікаў і чэкістаў”06/10/2007 20:08 У бязлюднай вёсцы Грыцы, за 20 км ад Глыбокага, на два дні быў створаны калгас "Бальшавік". Тут быў праведзены чарговы этап сямейнай гульні "Валадар сяла": удзельнікі спаборніцтваў
На азёрах Браслаўшчыны, Мёршчыны ды Глыбоччыны – незаконныя ўладары05/10/2007 15:34 Віцебская абласная пракуратура вынесла пастанову, каб да 26-га красавіка гэтага году ў прыбярэжных зонах былі зьнесеныя ўсе пабудаваныя без дазволу аб"екты – катэджы, лазні ды гаспадарчыя пабудовы. Але аблвыканкам гэтага распараджэння ня выканаў. Ці не таму, што незаконнымі гаспадарамі незаконных пабудоў, як правіла, з"яўляюцца не простыя людзі, а начальнікі высокага ўзроўню ды багатыя мінскія камэрсанты
Глыбачане скардзяцца на дрэнны стан дарог03/10/2007 20:40 Аднак свае прэтэнзіі людзі выкладаюць не адказным за гэта чыноўнікам, а наўпрост пішуць лісты ў абласныя газеты. Бо спадзяюцца ўжо толькі на "чацьвёртую ўладу", а не на мясцовы райвыканкам.
Катэджы для сем"яў з прыёмнымі дзецьмі02/10/2007 19:59 Будаўніцтва катэджаў для сем"яў, у якіх выхоўваюцца дзеці-сіроты, распачатае ў вёсцы Мярэцкія Глыбоцкага раёну. Наступным годам такія аб"екты будуць узводзіцца на Міёршчыне. А ў Верхнядзьвінску будаўніцтва двух катэджаў па вуліцы Савецкай ужо завяршаецца, і неўзабаве ў іх заселяцца новыя жыхары.
Витебского фальшивомонетчика распознали в Миорах01/10/2007 18:16 В Миорский РОВД обратилась бармен одного из кафе. Она предъявила поддельную 10-тысячную купюру Нацбанка Беларуси, которую вечером при расчете за спиртное ей сбыл неизвестный мужчина
Жыхары Шаркоўшчыны змогуць глядзець шэсць тэлеканалаў замест ранейшых двух29/09/2007 21:35 У райцэнтры ўведзены ў эксплуатацыю неабслугоўваемы радыётэлевізійны рэтранслятар. Гэта дасць магчымасць глядзець шэсць каналаў -- Першы нацыянальны, ОНТ, СТВ, “Лад”, НТВ-Беларусь і “Россия”. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |