ГлыбокаеРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSS
У Паставах зноў зазвіняць цымбалы і гармонікі27/05/2007 15:53 З 8 па 10 чэрвеня ў райцэнтры пройдзе чарговы міжнародны фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік!”. Сёлетні фестываль юбілейны – пятнаццаты па ліку. Ён збярэ народныя музычныя калектывы з васьмі краін свету: Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Малдовы, Украіны, Польшчы ды Славакіі.
Выкладчык гандляваў выпускнымі адзнакамі26/05/2007 22:04 Выкладчык наваполацкай прафесійна-тэхнічанай вучэльні нафтахіміі затрыманы за тое, што збіраў з навучэнцаў грошы за паспяховую здачу іспытаў.
Полацк можа атрымаць статус "горада-музея"25/05/2007 12:06 Падобная практыка абвяшчаць "гарадамі-музеямі" гістарычныя і турыстычныя цэнтры шырока вядомая ў іншых краінах. Да прыкладу, у Расіі такі статус маюць Суздаль і Ноўгарад, у Нідэрландах – Амстэрдам, у Францыі, вядома, Парыж... Полацк мае шанец стацца першым "горадам-музеем" на Беларусі.
Маланка пацэліла ў пастухоў24/05/2007 13:21 22 траўня падчас навальніцы ад разраду маланкі пацярпелі два пастухі, якія пасвілі статак каля вёскі Старыя Шарабаі Глыбоцкага раёну.
У Падсвіллі адновяць выпуск вінаградных він23/05/2007 22:07 "Падсвільскі завод харчовых прадуктаў" плануе ў траўні гэтага году наладзіць вытворчасць чырвоных він "Лідзія" і "Ізабэлла"". У наступным годзе тут мяркуюць распачаць таксама разліў белых вінаградных він.
Глыбоцкаму мясакамбінату дазволілі пастаўляць прадукцыю ў Расію22/05/2007 21:23 Перш чым дамовіцца з суседняй краінай пра экспарт харчовай прадукцыі, беларускія прадпрыемствы мусяць прайсці атэстацыю, арганізаваную "Россельхознадзором". Далёка не ўсім беларускім вытворцам гэта ўдаецца.
5-ты Рэспубліканскі экалагічны форум пройдзе сёлета ў Браславе22/05/2007 10:05 Браславу прыйшлося вытрымаць даволі сур"ёзную канкурэнцыю, перш Міністэрства прыроды вызначылася з месцам правядзення форуму. Бо на права стацца штогадовай "зялёнай сталіцай" Беларусі прэтэндавалі таксама Баранавічы і Паставы.
З сякерай на сабутэльнікаў21/05/2007 22:01 Віцебскі абласны суд за пакушэнне на забойства траіх чалавек да 12 гадоў пазбаўлення волі прыгаварыў жыхара вёскі Абруб-Ластавіцкі Глыбоцкага раёна.
«Полоцкий оберег» пашыюць да юбілею горада20/05/2007 22:55 Полацкі клуб народнае творчасці “Рошва” рыхтуе падарунак гораду да 1145-х угодкаў. Гэта будзе велізарнае панно, пашытае з асобных фрагментаў, якія зараз дасылаюцца ў Полацк з розных гарадоў і краін свету.
Палачане абралі месца для помніка Усяславу Чарадзею18/05/2007 21:24 Амаль месяц працягвалася грамадзкае абмеркаваньне, у якім месцы горада найлепш усталяваць помнік легендарнаму князю, пры якім Полацкае княства дасягнула найвышэйшага росквіту. Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |